"Модная сукенка для лялькi Алесi"

05.07.2021
Забава «Модная сукенка для лялькi Алесi» для выхаванцаȳ групы другога ранняга ȳзросту №3

Тэматычным тыднем «Мая Радзiма - Беларусь» сустрэў сваiх выхаванцаў адноўлены пасля рамонту дзiцячы сад.

Выхаванне эмацыйна пазітыўнага стаўлення да Радзімы – месца, дзе нарадзіўся і жывуць родныя – мэта тыдня “Мая радзіма – Беларусь”. Якая яна, наша Радзіма, дзеці розных груп (будуць дазнавацца) дазнаваліся займаючыся рознымі відамі дзейнасці на працягу пяці дзён.

Да тэматычнага дня, прысвечанага беларускай ляльцы, выхавацель Мiцура Г.Ул. падрыхтавала забаву для выхаванцаў групы другога ранняга ўзросту №3 «Модная сукенка для лялькi Алесi».

Дзецям было прапанавана адчуць сябе юнымі мадэльерамі: размаляваць шаблоны сукенак з дапамогай каляровых алоўкаў і васковых крэйдаў - і такiм чынам пачаць сваё знаёмства з чароўным беларускiм мастацтвам.