"Беларускi маёнтак: сад, агарод"

06.07.2021
Забава для выхаванцаў сярэдняй групы №2

У аўторак выхавацель Андрэйчанка I.А. знаёмiла дзяцей сярэдняй группы з раслінным светам роднага краю: з агароднінай і садавінай. Дзе расце морква, бульба, або агуркі яны, канешне, ужо ведаюць, але, што патрэбна будучаму ўраджаю для лепшага росту, ведалі не ўсе. Пазнавальны відэаўрок дазволіў ліквідаваць прабелы ў ведах. Сонейка, добрая глеба і вада – усё тое, чаго летам у дастатку!


З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у працоўным даручэнні “На агародзе”. Што толькі не расце на градках у дзіцячым садзе! І ўсё гэта патрабуе ўвагі і клопату. Усе разам дзеці старанна рыхлілі глебу і палівалі будучы ўраджай.


Прыйшоў час і адпачыць. Але і адпачынак можно правесці з карысцю. Дыдактычная гульня “У садзе, альбо ў агародзе…” дазволіла не только цікава правесці час, але і замацаваць веды, атрыманыя на агародзе. Што дзе расце? Памідоры – на дрэве, альбо ўсё ж такі на градзе?  Грушы па восені выкапваюць з зямлі, ці зрываюць з дрэва?  І весела і пазнавальна!


Наша беларуская зямля шчырая на падарункі. Яна даруе нам салодкую моркву і духмяную бульбу, спелыя наліўныя яблыкі і грушы… З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у пазнавальна-практычнай дзейнасці “Здагадайся, што гэта?”. З закрытымі вачыма яны навобмацак выбіралі на талерцы адзін з прапанаваных прадуктаў і адгадвалі па смаку або паху, што ж гэта такое?


Беларусь – краіна з найцудоўнейшай прыродай і з вялікімі скарбамі, якія можна знайсці не только ў агародзе, альбо садзе. Лясы, палі, азёры таксама прыносяць людзям розныя дары, і нашы дзеці павінны аб гэтым ведаць…

P.S. вiдэаролiк мерапрыемства можна паглядзець на нашым YouTube канале.