"Вiтаем цябе, лета!"
03.06.2022«Вiтаем цябе, лета!» з гэтых слоȳ пачалi сённяшнi дзень хлопчыкi i дзяȳчынкi нашага дзiцячага садка. Сустракаць лета можна па-рознаму, а лепш за ȳсё разам з гульнямi, песнямi, танцамi i добрым настроем. Кiраȳнiк фiзiчнага выхавання Зiнавенка М.Ўл. прапанавала выхаванцам сярэдняй групы №4 сабрацца на спартыȳнай пляцоȳцы.
«Якога ж колеру лета?» - адказы на гэтае пытанне былi розныя. У выніку ўсе дашлі да высновы, што лета рознакаляровае.
Пад сонячнымi прамянямi i на зялёнай траȳцы Марыя Ўладзіміраўна арганізавала рознакаляровыя эстафеты. Падзялiцца на каманды дапамагло гульнёвае практыкаванне «Хутка вазьмi». Дзякуючы гэтаму, дзецi атрымалi магчымасць не толькi выбраць упадабаную кветку, але i партнёраȳ па камандзе. Такiм чынам, атрымалася дзве каманды – «Васiлёк» i «Лён».
Кожны летні колер суправаджала тэматычная спартыўная эстафета - жоўтая, блакітная, зялёная, чырвоная, рознакаляровая. «Складзi cонейка», «Бег па лужах», «Пасадзi агарод», «Збяры сунiцы», «Знайдзi кветкi» - усе заданнi дзецi выконвалi спрытна i з задавальненнем.
Матэрыял падрыхтавала
кiраȳнiк фiзiчнага выхавання
Зiнавенка М.Ў.