"Мая родная мова - беларуская"

21.02.2023

21 лютага ў старэйшай інтэграванай групе №1 было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку. Хлопцы і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, размаўлялі адзін з адным на роднай мове, і нават паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.

Матэрыял падрыхтаваны

выхавацелем дашкольнай адукацыi

Лобан К.Ў.