Занятак па развiццю маўленчых зносiн у другой малодшай групе №2
03.03.2023Занятак па адукацыйнай галiне "Развiццё маўленчых зносiн" па тэме "Беларускiя народныя цацкi" было праведзена з выхаванцамi другой малодшай групы №2.
Спачатку Алена Мiкалаеўна паказвала дзецям i называла па-беларуску цацкi: ляльку, мячык, ваўчок, цягнiк. А потым - называла цацку i прапанавала дзецям знайсцi яе ў групе.
Выхавацель расказала, што раней не было канструктараў i iншых сучасных цацак. Таму iх рабiлi з таго, што было пад рукой: салома, глiна, тканiна.
У госцi да дзяцей завiтала лялька Васiлiна ў беларускiм нацыянальным адзеннi i з кошыкам цацак. Яна прапанавала хлопчыкам i дзяўчынкам пагуляць: дастаць па чарзе з кошыка цацку i адказаць, з чаго яна зроблена.
У дыдактычнай гульнi "Падбяры нацыянальны касцюм" дзецi апранулi хлопчыка i дзяўчынку ў прыгожае беларускае адзенне.
Замацаваць веды пра цацкi дапамагла дыдактычная гульня "Знайдзi сучасныя цацкi i тыя, што былi раней"
Матэрыял падрыхтаваны
выхавацелем дашкольнай адукацыi
Сельвiч А.М.